Улады Сербіі забаранілі канцэрт Б’ёрк

У Сербіі адменены канцэрт ісландскай спявачкі Б’ёрк, прызначаны на ліпень гэтага года. Як паведамілі мэнэджэру спявачкі арганізатары канцэрту, яны не змогуць гарантаваць бяспекі падчас выступу.

Рашэнне аб адмене выступу Б’ёрк у Сербіі было прынята неўзабаве пасля таго, як на канцэрце ў Токіо на мінулым тыдні яна прысвяціла незалежнасці Косова песню пад назвай Declare Independence (“Абвясці незалежнасць”).

"Можа, на мой канцэрт у Токіо прыйшоў серб і патэлефанаваў дахаты, таму канцэрт у Нові-Садзе адмянілі", - выказала здагадку Б’ёрк, каментуючы пазіцыю арганізатараў сербскага канцэрту.

Характэрна, што падчас свайго цяперашняга турнэ Б’ёрк прысвячала гэтую кампазіцыю некалькім краінам. Так, падчас канцэрту ў Даніі гэтая песня была адрасаваная жыхарам Фарэрскіх выспаў і Грэнландыі, а падчас выступаў у Іспаніі - Краіне Баскаў.

Фота: www.topnews.ru