Улады ствараюць грамадска-кансультацыйны савет па правах чалавека

Грамадска-кансультацыйны савет па правах чалавека ствараецца пры адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Да супрацоўніцтва ўлады запрасілі Беларускі Хельсінскі камітэт, паведамляе Радыё Свабода.
Палажэнне пра савет яшчэ рыхтуецца. Мяркуецца, што ён можа збірацца раз на два месяцы. Якія арганізацыі, акрамя БХК, запрошаныя да супрацоўніцтва, пакуль невядома.