Улады трох раёнаў Брэстчыны ўвялі заніжаныя кошты на журавіны
У Ганцавіцкім, Пінскім і Івацэвіцкім раёнах расце незадаволенасць збіральнікаў журавін. Мясцовыя ўлады выставілі заніжаныя закупачныя кошты — 1800 рублёў за кг. У той жа час за мяжу журавіны прадаюць па 2,5 еўра. Летась дзяржаўныя райспажыўсаюзы куплялі ягады за 5 тысяч рублёў. Непрыемнай навіной сталася і тое, што журавіны мусяць быць перабраныя — значыць, на балоце іх прымаць не будуць, і збіральнікі мусяць везці ягады дадому. Між тым сям’я за дзень можа сабраць некалькі мяхоў. За аўтобус, які вязе людзей на балота, сёлета трэба заплаціць на 500 рублёў болей у адзін бок. Гэта адзначае, што бедныя сем’і, якія штогод латалі бюджэт збіральніцтвам, сёлета па некалькі мільёнаў не заробяць.
Раней ганцавіцкія збіральнікі вазілі свае ягады ў Пінскі і Івацэвіцкі раён, дзе ім плацілі больш. Аднак сёлета ўсе тры райспажыўсаюзы салідарна знізілі закупачныя кошты.
Сезон пачаўся 5 верасня, а прымаць журавіны райспажыўсаюз будзе толькі з 11-га.
Гл. таксама тут і тут