Уладзімір Андрэйчанка вылучаны на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка вылучаны на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".
Нагадаем, сёння пачала працу Палата прадстаўнікоў чацвёртага склікання і мусяць быць абраныя спікер і віцэ-спікер.

Біяграфічная даведка: Уладзімір Андрэйчанка нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Выпускнік Вялікалуцкага сельскагаспадарчага інстытута (Расія) і Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў аграномам у Верхнядзвінскім раёне, пасля 17 гадоў знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы ў Лёзненскім раёне, быў старшынём калгаса, старшынём райвыканкама. З'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, членам Савета Рэспублікі трох скліканняў. На пасаду старшыні Віцебскага аблвыканкама быў прызначаны ў лістападзе 1994 года.



На здымку: Уладзімір Андрэйчанка