Уладзімір Навумаў пасля адстаўкі працаўладкуецца за мяжой
Уладзімір Навумаў аб'явіў, што сыходзіць з пасады старшыні Федэрацыі хакею Беларусі. Таксама ён паведаміў, што неўзабаве будзе працаўладкоўвацца за межамі нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.
Удзельнікі пазачарговага пасяджэння выканкама федэрацыі вырашылі, што справаздачна-выбарчая канферэнцыя пройдзе 21 студзеня 2010 года. На ёй і будзе абраны новы старшыня.
Нагадаем, чуткі пра магчымую адстаўку Навумава з'явіліся восенню пасля скандала з прызначэннем новага галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі — Міхаіла Захарава.
Уладзіміру Навумаву 53 гады. Федэрацыю хакея ён ачольваў 8 гадоў. У 2000-2009 гадах Навумаў быў міністрам унутраных спраў, але ў красавіку сёлета пайшоў у адстаўку "па стане здароўя".
Фота — esport.by