Уладзімір Русакевіч цешыцца, што папярэджанняў СМІ стала менш

На сайце БЕЛТА праходзіць online канферэнцыя міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча. Вось што ён адказаў на пытанне студэнта пра тое, наколькі часта Мінінфармацыі выносіць папярэджанні СМІ і па якіх прычынах.

Уладзімір Русакевіч: "Што датычыць закрыцця сродкаў масавай інфармацыі, то гэта справа судовых органаў. Як часта Мінінфарм выносіць папярэджанні? Да маёй радасці, цяпер іх колькасць скарацілася. Мы лічым, што прававая культура журналістаў і кіраўнікоў СМІ значна ўзрасла.

Таму такія формы ўзаемаадносінаў, як папярэджанні, субяседаванні, даводзіцца ўжываць усё радзей - 3-4 разы на месяц. Пераважна прычынай з'яўляюцца тэхнічныя парушэнні: перыядычнасць выхаду, мова выдання, заяўленая тэматыка, адрас і г. д. Летась папярэджанні былі вынесеныя 76 перыядычным выданням".