Уладзімір Здановіч: Бацькі не абавязаныя матэрыяльна дапамагаць школе

У заканадаўстве Беларусі няма ні аднаго нарматыўнага акту, які прымушаў бы бацькоў вучняў пералічваць якія-небудзь сродкі школе. Пра гэта заявіў старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Здановіч. Па ягоных словах, якія перадае "Інтэрфакс", грошай для падтрымання школ звышдастаткова і кіраўнікам установаў адукацыі трэба іх рацыянальна выкарыстоўваць.

Уладзімір Здановіч заявиў, што ведае са словаў выбарцаў пра такія выпадкі, калі ў бацькоў вучняў просяць сродкі на падтрыманне школы. Па ягоных словах, кожны з бацькоў можа паведаміць, што з яго просяць грошы, і тады кіраўнік школы панясе адказнасць, аж да артыкула Крымінальнага кодэкса за вымагальніцтва.

Аднак ён распавёў і пра свой бацькоўскі досвед. "Мяне таксама прасіла настаўніца маёй малодшай дачкі, напрыклад, панасіць крэслы, асабіста дапамагчы нешта адрамантаваць — карона з мяне не звалілася", - сказаў Здановіч.