Улетку выйдзе новы дакументальны фільм пра Курапаты
Улетку з'явіцца новы дакументальны фільм, прысвечаны ўрочышчу Курапаты, дзе энкавэдзісты расстралялі дзесяткі, а, магчыма, і сотні тысяч людзей. Яго выхад прымеркаваны да 20-х угодкаў адкрыцця грамадству праўды пра злачынства бальшавіцкага рэжыму і яго карных органаў.
Тое, хто яго рыхтуе, і якая канцэпцыя фільму, пакуль трымаецца ў сакрэце. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё гісторык і грамадскі дзеяч Ігар Кузняцоў:
"Я пра гэта не магу гаварыць. Магу толькі сказаць, што я ў ім таксама прымаў удзел. Плануецца, што ў чэрвені-ліпені тыя, хто карыстаецца спадарожнікавымі талеркамі, яго ўбачаць, астатнія ўбачаць у іншым варыянце".
Нагадаем, што гэта ўжо трэці фільм пра Курапаты. Першы - "Дарога на Курапаты" - быў зняты яшчэ ў 1990 годзе студыяй "Летапіс" "Беларусьфільму". Другі - "Не ўсімі забыты лес"- у 2001-м знялі чэшскія кінаматаграфісты.