Ул.Здановіч: "Кодэкс аб адукацыі – больш дэталёвы, чым закон аб адукацыі"

Камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу рыхтуе да разгляду ў першым чытанні праект Кодэксу аб адукацыі. Старшыня камісіі Уладзімір Здановіч кажа, што гэта ўнікальны для Беларусі і Еўропы наогул дакумент, які ёсць толькі ў Францыі.

Кодэкс закліканы стабілізаваць сістэму адукацыі на ўсіх узроўнях. У ім будуць раздзелы, прысвечаныя дашкольнай, школьнай, сярэдне-спецыяльнай, прафесіянальна-тэхнічнай, вышэйшай адукацыі, павышэнню кваліфікацыі, у якіх больш дэталёва, чым у законах, будзе прапісана ўсё, што звязана з адукацыяй.

“Напаўненне Кодэксу будзе весціся шляхам спрэчак і, магчыма, доўгіх. У прыватнасці, будзе вырашацца, ці захоўваць тое, што зараз ёсць, ці канчаткова пераходзіць на 12-годку, як ставіцца да магістратуры ў ВНУ, і г.д.”,
- сказаў Уладзімір Здановіч.

Дэпутат мяркуе, што праца над Кодэксам павінная скончыцца на працягу 2 год, а ў першым чытанні парламент разгледзіць дакумент на вясновай сесіі.