Упершыню ў Пінску Дзень горада не будзе адзначацца ў нядзелю

Дзень горада пачнецца сёння, у працоўны дзень, ў 18.00. На гарадской плошчы выступіць ансамбль “Песняры”. А заўтра, у суботу, будуць працаваць гандлёвыя шэрагі, узнагароджваць пераможцаў гарадскіх конкурсаў, ладзіць феерверк і маладзёвую дыскатэку. Свята скончыцца ў 23 гадзіны.  Гарадскія ўлады тлумачаць дзіўны фармат мерапрыемства тым, што ў нядзелю пінчукі павінны адпачываць, каб плённа пачаць працоўны тыдзень.