Упершыню ў свеце жанчына пераплыла Атлантычны акіян

Упершыню ў свеце жанчына пераплыла Атлантычны акіян. Гэтае дасягненне прыналежыць 56-гадовай амерыканцы Джэніфер Фіге. Агулам яна праплыла 3380 кіламетраў. Стартавала Фіге з выспаў Каба-Вэрдэ каля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі. А прамежкавым фінішам стаў Трынідад. Адтуль амерыканка збіраецца даплысці да Брытанскіх Віргінскіх астравоў, дзе і хоча завяршыць сваё падарожжа.

Штораніцы Фіге пакідала яхту суправаджэння і праводзіла ў вадзе, як правіла, па некалькі гадзінаў. Каб падтрымаць сілы спартоўкі, з яхты ёй кідалі бутэлькі з энергетычнымі напоямі.

Дарэчы, першым чалавекам, які пераплыў Атлантычны акіян, стаў француз Бенуа Леконт. У 1998 годзе ён дабраўся са штата Масачусетс да Францыі, пераадолеўшы за 73 дні 6400 кіламетраў.


"Вести.ру"