Урад думае, як выканаць даручэнне Лукашэнкі, і павысіць заробак да $1 тыс.

Урад Беларусі распрацоўвае меры па выкананні даручэння Аляксандра Лукашэнкі павялічыць сярэдні заробак у перспектыве да 1 тысячы долараў. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.  Паводле яго словаў, ужо да канца 2010 года плануецца забяспечыць у краіне сярэдні заробак у памеры 760 долараў.

Сямашка звязвае планы па павялічэнні прыбыткаў насельніцтва з прагнозамі па росце аб'ёмаў будаўніцтва жылля і вытворчасці будматэрыялаў.