Урад Латвіі зацвердзіў сваю пазіцыю адносна Беларусі

Прадстаўнік МЗС Латвіі Ілзэ Юхансоне распавяла, што ў аўторак урад Латвіі  зацвердзіў пазіцыю, якую краіна зойме на нарадзе міністраў замежных спраў Еўрасаюза 31 студзеня, перадае Хартыя-97

Да нарады рыхтуецца рашэнне пра аднаўленне забароны на ўезд для беларускіх службовых асоб, у тым ліку — для Аляксандра Лукашэнка, супрацоўнікоў міліцыі і журналістаў. Гаворка ідзе прыкладна пра спіс з 160 чалавек, хоць паміж краінамі Еўрасаюза яшчэ працягваюцца дыскусіі пра асобы, якія будуць у яго ўключаны.

Юхансоне пацвердзіла, што Латвія ў прынцыпе падтрымлівае забарону на ўезд у Еўрасаюз для беларускіх службовых асоб.

Адначасова Латвія заклікае ўважліва ацэньваць, як Еўрасаюз працягне падтрымліваць кантакты з Беларуссю, не дапускаючы, каб пакутавала грамадства, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і развіццё дэмакратычнага працэсу.