Урад Венесуэлы імпартуе 50 мільёнаў рулонаў туалетнай паперы
Гэта адказ на гучную крытыку з боку апазіцыі, якая заяўляе пра недахоп гэтага тавару ў краіне.
Туалетная папера стала палітычным пытаннем у Венесуэле ў апошнія дні, канстатуе ВВС. Урад вінаваціць апазіцыю, што тая зладзіла кампанію ў СМІ, каб узняць попыт на туалетную паперу і распаліць незадаволенасць сярод жыхароў краіны.
Дэфіцыт харчавання і прадметаў першай неабходнасці ўжо даўно стаў праблемай для Венесуэлы, але нядаўні скачок коштаў прывёў да рэзкага ўсплёску крытыкі.
Дарэчы, у сферы харчавання імпарт у Венесуэле дасягае 70%.
Фота — zakupka.tv