Урад зацвердзіў план “Года якасці”
Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2010 годзе “Года якасці” зацверджаны пастановай Савета міністраў № 124. У плане — больш за 60 мерапрыемстваў, якія датычацца ўсіх бакоў сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. У харчовай прамысловасці ў 2010 годзе будуць уведзеныя новыя стандарты якасці прадукцыі. Будуць праведзеныя семінары для адмыслоўцаў арганізацый па пытаннях сертыфікацыі сістэм мэнэджменту на базе міжнародных стандартаў.
План прадугледжвае сервіснае абслугоўванне ў Польшчы беларускай складанатэхнічнай прадукцыі і яе камплектавальнікаў. Разглядаецца магчымасць стварэння на Кубе сервісных цэнтраў па абслугоўванні і мадэрнізацыі беларускай аўтатрактарнай і кар'ернай тэхнікі. У Венесуэле плануецца стварэнне сервіснай сеткі для ерамонту трактараў і грузавых аўтамабіляў у гарантыйны і паслягарантыйны перыяд.
Прадугледжана стварэнне інфармацыйнага рэсурсу, які змяшчае звесткі пра беларускія арганізацыі, якія сертыфікавалі сваю вытворчасць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі якасці і бяспекі прадукцыі. План мае за мэту пашырыць асартымент вырабляемай прадукцыі і пералік паслугаў, увесці новыя стандарты якасці ў абслугоўванні насельніцтва.
Каардынаваць выкананне плану мерапрыемстваў па правядзенні “Года якасці” будзе Міністэрства эканомікі, паведамляе "БелаПАН".