Урадавая "Рэспубліка" не рызыкнула друкаваць праграму сяброў АГП
Праграму трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі адмовілася друкаваць урадавая газета "Рэспубліка". Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава перадалі ў
рэдакцыю агульную праграму, аднак ім прапанавалі разбіць матэрыял на
тры часткі. Таксама дзяржаўнае выданне хацела б, каб замест
"перадвыбарчая платформа" ў тэксце было напісана "перадвыбарчая
праграма".
Аднак Анатоль Лябедзька лічыць, што прычына адмовы ў іншым:
"Мы лічым, што тут хутчэй за ўсё пытанне ў цэнзуры. І ім не падабаецца праект праграмы, які прадстаўлены, таму што прэамбула змяшчае даволі жорсткую характарыстыку. Але мы назвалі рэчы сваімі імёнамі".
Лідэр АГП кажа, што цяпер кандыдаты вырашаюць, ці адмовіцца ад публікацыі ў "Рэспубліцы", ці даць у рэдакцыю матэрыял са словам "цэнзура".