Уручаць "Залатыя глобусы" будзе Саша Барон Коэн
Брытанскі комік Саша Барон Коэн і зорка "Анёлаў Чарлі" Дру Бэрымор
будуць прадстаўляць лаўрэатаў прэміі Галівудскай асацыяцыі замежнай
прэсы на цырымоніі, якая адбудзецца 11 студзеня 2009 года,-
паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе. Акрамя іх у цырымоніі ў якасці сувядучых прымуць удзел Сэт Роген, Джэніфер Лопэс, Сальма Хаек і Сайман Бэйкер.
Нагадаем, што лідэрамі па колькасці намінацый на "Залаты глобус" сталі карціны "Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана", "Фрост/Ніксан" і "Сумнеў". Кожны з гэтых фільмаў будзе прэтэндаваць на ўзнагароды ў пяці намінацыях.
Фота: www.imho-news.ru