Ус адпачыў "ад усяго, што адбывалася", на вёсцы
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрый Ус у мінулыя выходныя адпачываў "ад усяго, што адбывалася", на вёсцы. Пра гэта ён сёння паведаміў БелаПАН, абвяргаючы чуткі пра сваё затрыманне. Зараз Ус знаходзіцца ў Мінску на сваім працоўным месцы ў кампаніі "Трывіум".
Былы кандыдат распавёў, што следчыя дзеянні ў дачыненні да яго апошнімі днямі не праводзіліся. Ён таксама паведаміў, што падчас ператруса ў офісе "Трывіум" былі канфіскаваныя камп'ютары і дакументацыя, якая мела дачыненне да прэзідэнцкіх выбараў.