Усе беларускія тэнісісткі выбылі з барацьбы на рымскім турніры

4 траўня ў другім крузе адзіночнага разраду (1/16 фіналу) Вікторыя Азаранка прайграла былой першай ракетцы свету Ане Іванавіч з Сербіі — 4:6, 4:6. У другім крузе (1/8 фіналу) парных спаборніцтваў Вольга Гаварцова і Цзя-Жун Чжуан з Тайваня, інфармуе БелаПАН, саступілі польцы Аліцыі Расольскай і Яраславе Шведавай з Казахстана — 6:7 (4:7), 5:7.

Дар'я Кустова і Акгуль Аманмурадава з Узбекістана ў стартавым матчы прайгралі славенцы Палоне Херцаг і ізраільцянцы Шахар Пеер — 2:6, 6:7 (5:7).

Прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 млн долараў ЗША.