Усе вадаёмы Мінска будуць прыдатныя для купання… праз 20 гадоў

Усе вадаёмы ў Мінску павінны быць прыдатнымі для купання да 2030 года. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства “Мінскграда” Аляксандр Пятроў.
На яго думку, такая задача цалкам здзяйсняльная. Сёння актыўна рэалізоўваецца праграма па ачыстцы ракі Свіслач, куды на працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў скідаліся сцёкавыя воды практычна ўсяго горада.

Але кардынальна вырашыць праблему дапаможа пераключэнне ўсіх ліўневых калектараў на адзін тэхнічны вадаём. Размясціць яго плануецца ў раёне Калядзічаў. Гэта дазволіць ліквідаваць паступленне шкодных рэчываў з вулічна-дарожнай сеткі ў вадаёмы горада.

“Мінск-Навіны”