Усе законапраекты будуць праходзіць крыміналагічную экспертызу
У адпаведнасці з указам прэзідэнта ўсе законапректы, якія распрацоўваюцца ў Беларусі, будуць праходзіць крыміналагічную экспертызу. Робіцца гэта “у мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы мер па папярэджанні злачыннасці і стварэння належных умоў для прагназавання магчымых крымінагенных наступстваў прыняцця законаў”.
Курыраваць гэтае пытанне, паводле ўказу, будуць Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце і дзяржаўная ўстанова “Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.
Прычым калі першапачаткова планавалася, што абавязковую крыміналагічную экспертызу будуць праходзіць не толькі законапраекты, але таксама праекты дэкрэтаў і ўказаў, то цяпер нарматыўна-прававыя акты, якія выдаюцца прэзідэнтам, пазбягаюць гэтага разгляду.
Разам з тым, на факультэтах правазнаўства, будзе ўведзеная такая дысцыпліна, як метадалогія крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўна-прававых актаў.
“Беларускі партызан”