Усеагульная дактыласкапія дапамагла раскрыць больш за 100 злачынстваў?

Як паведамляе газета "Рэспубліка", з моманту ўсеагульнай дактыласкапіі ваеннаабавязаных на Міншчыне вызначаныя асобы сямі неапазнаных трупаў, выяўленыя 117 грамадзян, чые сляды былі знойдзеныя на месцах злачынстваў. Па звестках выдання, з дапамогай экспертаў удалося раскрыць выпадкі аднаго забойства, трох цяжкіх целавых пашкоджанняў, чатырох рабаўніцтваў і разбояў, аднаго згвалтавання і больш за сто крадзяжоў.