Устаноўлены мінімальны памер аліментаў для працаздольных бацькоў
Мінімальны памер аліментаў для працаздольных бацькоў роўны не менш як 50% бюджэту пражытачнага мінімуму — на адно дзіця, 75% — на двух дзяцей, 100% — на трох і больш дзяцей.
Ён устаноўлены "ў мэтах забеспячэння гарантый правоў і законных інтарэсаў дзяцей і скарачэння выпадкаў утойвання бацькамі сваіх даходаў у мэтах змяншэння памеру аліментаў". Адпаведны ўказ падпісаны кіраўніком дзяржавы 10 лістапада. Ён набудзе моц праз паўгода.
У выпадку затрымкі выплат вінаватая асоба павінна будзе выплачваць атрымальніку аліментаў няўстойку ў памеры 0,3% ад нявыплачанай сумы за кожны дзень пратэрмінавання.
Апрача таго, атрымальнік аліментаў мае права спагнаць з вінаватага ў несвоечасовай выплаце ўсе нанесеныя пратэрміноўкай страты, якія не пакрыты няўстойкай.
БелаПАН