Уваход на выставу аплочваецца цацкамі і кнігамі для сіротаў (фота)

У Віцебскай мастацкай школе адчынілася незвычайная выстава. На ёй прадстаўленыя каля сарака партрэтаў хлопчыкаў і дзяўчынак, што выхоўваюцца ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Галерэю здымкаў стварылі студэнты трэцяга курса тэхналагічнага універсітэта Марыя Крупіца і Максім Цярэшчанка. Выстава будзе дзейнічаць толькі тры дні - з 24 да 26 чэрвеня. Замест уваходных квіткоў на яе гледачам прапанавана прынесці адзенне, цацкі, кнігі, фарбы ды іншыя неабходныя рэчы для дзетак ад 3 да 7 гадоў.

Пасля заканчэння выставы Маша і Максім перададуць ў дзіцячы дом не толькі сабраную дабрачынную дапамогу, але і ўсе фотаздымкі.