Узнагароджанне пераможцаў гульні “Амерыканская мара” адбудзецца 10 траўня
Амбасада ЗША ў Беларусі вызначыла месца, дзень і прыкладны час, у які
адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў гульні "Амерыканская мара".
Урачыстая цырымонія пройдзе ў Інфармацыйным цэнтры Амбасады ЗША (г. Мінск, вул.
Герцэна, 3) у чацверак, 10 траўня, пасля 14:00.
Нагадаем, галоўнымі прызамі (энцыклапедыі, ліцэнзійныя кампакт-дыскі)
будуць узнагароджаныя cat_smile (catsmile),
Alisa (Вольга), haliashe (Lensky)
і ashenka (Nataly).
Дадатковымі прызамі (ліцэнзійныя кампакт-дыскі, атрыбутыка амбасады ЗША) будуць ганараваныя dmitry-kishilov (ph_ph), _supergirl_007 (Katrin), _chinchilla_ (vorekat), genadzz (Генадзь), janka_nie (Lues), samusevich. Дастаўка з ЗША прызоў для пераможцаў цягнулася больш за 2 месяцы, і, нарэшце, усе яны прыбылі ў Беларусь.
Гульня “Амерыканская мара” прайшла ў
сакавіку – красавіку 2007 года. У змаганні за прызы ад Амбасады Злучаных Штатаў
Амерыкі ў Беларусі прыняў удзел 139 чалавек. Кожнае з 20 пытанняў ад рэдактараў
“Еўрапейскага радыё для Беларусі” атрымала як мінімум чатыры дакладныя адказы.
Такіх пытанняў, на якія прыйшлі б толькі дакладныя адказы, не было.