В. Шадурскі: перспектыва Беларусі — празрыстая мяжа з ЕС
На Эканамічным форуме ў Крыніцы (Польшча) дэкан факультэта міжнародных адносінаў БДУ Віктар Шадурскі выказаў спадзеў на адкрыццё мяжы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Праўда, толькі ў доўгатэрміновый перспектыве. "Але спачатку трэба рашыць пытанне з дыскрымінацыяй Беларусі ў параўнанні з Украінай і Расіяй у візавым пытанні, — цытуе Віктара Шадурскага інфармагенцтва REGNUM. — беларусы плацяць 60 еўра за візу ў краіны шэнгенскай зоны, а ўкраінцы і расіяне — па 35 еўра.
Да таго ж, амаль вырашанае пытанне пра 50-кіламетровую бязвізавую зону для грамадзянаў Літвы і Польшчы ў Беларусі. Я упэўнены, што нягледзячы на "жалезную", "залатую" (гэта значыць грашовую) і нават фармальую заслоны, трэба выкарыстоўваць любую магчымасць, каб адкрываць межы".
Сп. Шадурскі падкрэсліў, што выказвае сваё асабістае меркаванне.