Ва Украіне беларусы патрапілі ў аварыю, загінула жанчына
Беларусы патрапілі ў аварыю ў Нікалаеўскай вобласці Украіны. Учора на 115-м кіламетры аўтадарогі Кіраваград-Платонава кіроўца аўтамабіля Dodge Ram Van, зарэгістраванага ў Беларусі, выязджаючы на трасу, сутыкнуўся з Mitsubishi Outlander, што рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку, пасажырка Dodge Ram Van ад атрыманых траўмаў памерла на
месцы, а абодва кіроўцы і трое пасажыраў Dodge атрымалі цялесныя
пашкоджанні і шпіталізаваныя, паведамляе сайт tbu.com.ua.