Ва Ўкраіне пройдуць акцыі ў падтрымку маладафронтаўца Арцёма Дубскага

Акцыі ў падтрымку маладафронтаўца Арцёма Дубскага пройдуць у розных рэгіёнах Украіны. Кампанію ў падтрымку беларускага палітзняволенага распачынае ўсеўкраінская маладзёжная арганізацыя "Нацыянальны Альянс".
Нагадаем, 7 ліпеня Арцём Дубскі быў асуджаны Асіповіцкім раённым судом на 1 год пазбаўлення волі за парушэнне рэжыма адбыцця пакарання. Летась ён быў умоўна асуджаны за ўдзел у акцыі мінскіх прадпрымальнікаў, але выязджаў за мяжу.

Украінцы плануюць праводзіць прэс-канферэнцыі і вулічна-інфармацыйныя акцыі, каб прыцягваць увагу СМІ і звычайных грамадзян да парушэнняў правоў чалавека ў суседняй краіне.