Ва Украіне сёння Дзень жалобы па загінулых шахцёрах

20 лістапада ва Украіне - Дзень жалобы. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Віктар Юшчанка. Уся краіна смуткуе па загінулых у Данецку шахцёрах. Трагедыя адбылася ў нядзелю. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяраў выбуху на шахце імя Засядзька ўзрасла да 88 чалавек. Пакуль невядомы лёс яшчэ 12 гарнякоў. Шпіталізаваны 31 шахцёр, адзін з іх знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, паведамляе агенцтва УНІАН.