Ва Ўкраіне ў выніку спецаперацыі затрыманы былы беларускі спецслужбіст
Крымінальнага аўтарытэта і былога супрацоўніка беларускіх спецслужбаў затрымалі на вакзале ў горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці Ўкраіны. Спецаперацыю праводзілі сумесна ўкраінскія і беларускія праваахоўнікі. Вось што паведаміла Еўрарадыё старшы інспектар аддзелу інфармацыі Ўпраўлення МУС Украіны па Жытомірскай вобласці Вольга Номэрчук:
"Гэта колішні супрацоўнік спецслужб, раней асуджаны, 45-гадовы грамадзянін Беларусі. Беларускія праваахоўнікі абвесцілі яго ў міжнародны вышук у верасні мінулага года. Знаходзячыся на службе, ён стварыў злачынную групоўку, стаўшы яе лідэрам. Гэтая злачынная групоўка займалася выкраданнем людзей з мэтай далейшага атрымання за іх выкупу".
Паводле слоў Вольгі Номэрчук, злачынца быў асуджаны ў Беларусі на 9 гадоў зняволення, але праз тры гады выйшаў на волю па амністыі. З дапамогай махлярства ён завалодаў 1 мільярдам рублёў, якія належалі аднаму з беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Пасля гэтага хаваўся ў Расіі, дзе тым жа шляхам завалодаў сродкамі прыватнага прадпрыемства ў памеры 200 тысяч долараў.
Беларускія аператыўнікі здолелі атрымаць інфармацыю пра планы былога спецслужбіста выехаць у Заходнюю Еўропу праз Жытомірскую вобласць Украіны і там яго чакалі. Улічваючы, што беларус дасканала валодае прыёмамі рукапашнага бою, да маштабнай аперацыі былі прыцягнутыя байцы спецпадраздзялення "Сокал".
Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю затрыманага ў Беларусь.