Ва Ўкраіне злавілі шэсць беларусаў-дарожных "піратаў"

Банду дарожных "піратаў", якая была ўкамплектаваная беларусамі, затрымалі ў Чарнігаўскай вобласці Ўкраіны. Яна рабавала прыпаркаваныя фуры, разразаючы тэнты і выцягваючы скрыні з гарбатай, пральным парашком, шампунем, бытавой хіміяй, вадзянымі насосамі.
Здабыча злодзеяў ацэньваецца ў некалькі тысяч долараў. Аднак пяты грузавік, які банда рабавала на трасе "Чарнігаў - Кіеў", стаў для яе апошнім. Праваахоўнікі затрымалі траіх рабаўнікоў, яшчэ трое ўцяклі, але былі злоўленыя пазней, інфармуе сайт segodnya.ua.
.