Ва Украіну адправяць два рэанімабілі, набытыя за ахвяраванні беларусаў
Ва Украіну адправяцца дзве машыны "хуткай дапамогі", набытыя за ахвяраванні беларусаў. Пра гэта ў сацсетках напісаў Андрэй Стрыжак.
"У планах у нас закупка яшчэ 10 эвакуацыйных джыпаў для медыкаў — гэта тэхніка, якая зможа працаваць не толькі па шашэйных дарогах", — дадаў ён.
Раней паведамлялася, што ва Украіну накіроўваюцца больш за 500 замежных медыкаў-добраахвотнікаў.