Ва Украіны хочуць забраць Еўра-2012

Як паведамляе "Прессбол", прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні 1-2 ліпеня ў Кіеве абвесціць рашэнне УЕФА забраць ва Украіны і Польшчы права на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе. Нагадаем, што менавіта Плаціні сваім часам падтрымаў ідэю правесці чэмпіянат Еўропы 2012-га года ва Усходняй Еўропе, а менавіта ва Украіне і Польшчы. Прычына простая: ва Украіне справы так і не зрушыліся з мёртвай кропкі. Міністэрства па справах сям'і, моладзі і спорту, Нацагенцтва па пытаннях падрыхтоўкі Еўра-2012 і Федэрацыя футболу Украіны так і не знайшлі агульнай мовы і не распрацавалі праграму падрыхтоўкі да чэмпіянату.

Дарэчы, сваю кандыдатуру на правядзенне чэмпіянату ўжо вылучыла Шатландыя, якая стаіць у адпаведнай чарзе.