Ва ўсе мінскія паліклінікі можна будзе запісацца на прыём праз інтэрнэт
Да 1 кастрычніка ва ўсіх паліклініках Мінска павінна з'явіцца магчымасць запісу на прыём да лекара праз інтэрнэт. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, пакуль такую паслугу можна атрымаць у 12 з 34 паліклінік горада. Спецыяліст падкрэсліў, што "талонная сістэма ў паліклініках застаецца". У шэрагу паліклінік праводзіўся эксперымент па адмене талоннай сістэмы, аднак гэта выклікала шмат нараканняў ад насельніцтва.
БелаПАН