Ваенком паведаміў маладафронтаўцу, што ад яго “не адчэпяцца”
9 верасня актывіст "Маладога фронту" Яўген Скрабец прайшоў медычную камісію ў аб’яднаным ваенкамаце Брэста. Падчас камісавання ваенком Ненартовіч паведаміў Скрабцу, што "ад яго ў любым выпадку не адчэпяцца”.
Раней Цэнтральная гарадская лякарня Брэста паставіла хлопцу дыягназ — захворванне пазваночніка. Аднак нягледзячы на гэта сёлета Скрабца прымусілі прайсці медычнае абследаванне. Тады ж актывіста 2 дні трымалі ў Брэсцкай абласной лякарні міліцыянты і людзі ў цывільным, якія ўвесь час нешта абмяркоўвалі з лекарамі.
Скрабец абскардзіў тое медычнае абследаванне ў Генеральнай, абласной, раённай і міжгарнізоннай пракуратуры. Ён лічыць абследаванне неаб'ектыўным, бо яно праводзілася пад наглядам невядомых. Адказаў з пракуратураў актывіст чакае дагэтуль.
Сённяшнюю медычную камісію Скрабец называе дзіўнай, бо яе фактычна не было. Дактары проста паглядзелі выпіску з абследавання, якое адбывалася ў траўні, і накіравалі актывіста да доктара, у якога ён цяпер лечыцца.
Сёння ж Скрабец даведаўся, што па невядомых яму прычынах ён невыязны за межы Беларусі.