Ваенны эксперт расказаў, што можа быць трэба Пуціну ад Лукашэнкі
Праверка боегатоўнасці войскаў / Міністэрства абароны РБ
Расійскія ўзброеныя сілы засталіся без камандзірскага складу праз страты ва Украіне. І прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін можа паспрабаваць уцягнуць у вайну камандзірскі склад беларускага войска, лічыць генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун, піша ўкраінскае медыя ТСН са спасылкай на тэлеканал Freedom.
Паводле Ягуна, велізарных чалавечых рэсурсаў Расіі недастаткова для вядзення вайны.
“Чалавечы рэсурс трэба ў што-небудзь апрануць, абуць, нечым узброіць, накарміць, некуды накіраваць. І галоўнае, каб хтосьці ім камандаваў. То-бок вось гэта праблема для іх, чаму яны і спрабуюць неяк уцягнуць Беларусь у гэтую авантуру", — кажа ваенны эксперт.
У Беларусі ёсць камандзіры, здольныя кіраваць падраздзяленнямі. Паводле Ягуна, менавіта праз наяўнасць у Беларусі камандзірскага складу Расія і выкарыстоўвае яе палігоны для навучання.