Вакаліст AC/DC выпусціць кнігу анекдотаў
Вакаліст рок-ветэранаў AC/DC Брайн Джонсан (Brian Johnson) падзеліцца з
грамадскасцю пацешнымі гісторыямі, якія адбываліся з ім на працягу ўсёй
яго кар'еры. На днях рокер падпісаў кантракт з брытанскім выдавецтвам Penguin Books на выпуск складанкі з гісторыяй кур'ёзаў, якія здарыліся з ім, і большасць якіх звязана з машынамі (вядома, што рокер з'яўляецца заўзятым аўтамабілістам).
Адкрываць складанку будзе гісторыя пра пакупку першага аўтамабіля. «Маёй першай машынай быў Форд 100E. Вядома ж, гэта было іржавае карыта, - успамінае рокер. – Я сеў у яго і не паспеў праехаць 100 ярдаў, як сядзенне правалілася скрозь іржавае дно. Я застаўся сядзець на дарозе, а хлопец, які прадаў мне машыну, сказаў: «Чорт, ты проста праваліўся скрозь чортава дно. Але ты павінен быў бы праверыць яго, перад тым як купляць, сынок». Гэта быў мой першы ўрок, звязаны з аўтамабілямі».
Дата выпуску кнігі пакуль не паведамляецца.
Нагадаем, што цяпер AC/DC знаходзяцца ў сусветным туры ў падтрымку свайго новага альбома «Black Ice», выпушчанага ў кастрычніку.
Фота: www.rockbandfoto.narod.ru