Валанцёры вядуць спіс тых, каго вызваляюць з Акрэсціна
Валанцёры, якія знаходзяцца каля ізалятара на Акрэсціна ў Мінску, вядуць спіс тых, каго вызваляюць.
Па словах валанцёркі Касі, у спісе ўжо 20 чалавек. Іх выпускаюць па 2-3 чалавекі, кажа Кася.
Акрамя таго, выязджалі тры аўтазакі і толькі за адным з іх удалося прасачыць. Ён заехаў да Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі, дзе і знаходзіцца цяпер.