Валасы з мёртвага Чэ Гевары прадалі на аўкцыёне

Пасма Эрнэста Чэ Гевары была прададзена на аўкцыёне за 119 тысяч долараў. Валасы з мёртвага рэвалюцыянера зрэзаў былы афіцэр ЦРУ, які ўдзельнічаў у яго ліквідацыі.
Пакупнік, уладальнік кнігарні Біл Батлер заявіў, што збіраецца дэманстраваць пасму ў сваёй краме. Дарэчы, акрамя валасоў, прадаваліся і пасмяротныя фотаздымкі Чэ Гевары і адбіткі яго пальцаў, знятыя пасля забойства рэвалюцыянера ў Балівіі ў 1967 годзе.

ВВС