Валеры Буйвал з-за Лукашэнкі не можа атрымаць польскі ордэн
На мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі ўзнагародзіў ордэнамі "За заслугі перад Польшчай" прадстаўнікоў дысідэнцкага руху краін былога Савецкага Саюзу. Сярод узнагароджаных былі грамадзяне Украіны, Літвы, Эстоніі, Грузіі. Усе яны падтрымлівалі партнёрскія ці сяброўскія стасункі з польскай "Салідарнасцю" ў 1980-я гады, адзначае nn.by. Сярод тых, хто мусіў атрымаць узнагароду, таксама сябра КХП-БНФ Валеры Буйвал. 22 лістапада ён таксама прысутнічаў у Варшаве, але ордэн так і не атрымаў. Паводле польскага пратаколу, для ўзнагароджвання патрэбная згода кіраўніцтва краіны, дзе жыве лаўрэат. Пакуль дазволу ад Лукашэнкі няма.
Сам спадар Буйвал адмаўляецца каментаваць гэтыя падзеі.
У падобнай сітуацыі апынуўся і расійскі праваабаронца і журналіст Аляксандр Падрабінек, які не атрымаў згоды Дзмітрыя Мядзведзева. У сваім блогу Падрабінек паведаміў, што вырашыў адмовіцца ад узнагароды, калі для яе атрымання патрэбная згода "дыктатараў і нелегітымных прэзідэнтаў іншых краін".