Валянціна Палевікова аштрафаваная на 750 тысяч рублёў
Сёння ў 12-00 у судзе Савецкага раёна Мінска абвешчаны прысуд адной з заяўніц акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”, актывістцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціне Палевіковай. Пасля вывучэння матэрыялаў суддзя Людміла Савасцян пакарала яе грашовым штрафам у памеры 750 тысяч рублёў за парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў. Нагадаем, што ў судзе Савецкага раёна знаходзіцца аналагічная справа актывіста Партыі БНФ Юрася Зянковіча.
Міліцыянты сёння раніцай затрымалі намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і займаюцца вышукам прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анантоля Сідарэвіча. Яны таксама з’яўляліся заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху”. Суд над Януковічам адбудзецца сёння, разгляд справы Зянковіча перанесены з-за яго хваробы.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”