Валянціну Талкунову перавялі з Магілёва ў маскоўскую лякарню
Увечары 19 лютага народную артыстку Расіі Валянціну Талкунову перавезлі з магілёўскай бальніцы ў маскоўскую лякарню імя Боткіна. З Масквы за спявачкай быў накіраваны адмысловы рэанімабіль. Удзень Валянціна Талкунова выпісалася з Магілёўскай абласной бальніцы і з гатэля “Магілёў”. Па інфармацыі сайта Life News, перад транспартыроўкай спявачке стала горш, і дактары далі ёй снатворнае. Дарога да Масквы заняла 8 гадзінаў.
Нагадаем, Валянціна Талкунова была шпіталізаваная ў аўторак, 16 лютага, адразу пасля канцэрту ў гарадскім Палацы культуры Магілёва.
Нагадаем, Валянціна Талкунова была шпіталізаваная ў аўторак, 16 лютага, адразу пасля канцэрту ў гарадскім Палацы культуры Магілёва.