Васіль Хрол: Рубель не хутка стане адзінай валютай саюзнай дзяржавы

Расійскі рубель у бліжэйшыя гады не стане адзіным плацежным сродкам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў у чацвер намеснік дзяржсакратара расійска-беларускага саюза Васіль Хрол. Па словах чыноўніка, толькі праз некалькі гадоў кіраўнікі дзвюх дзяржаваў прыйдуць да пазіцыі, што расійскі рубель або яшчэ нейкую валюту трэба зрабіць адзіным плацежным сродкам. Сёння ж гаворка пра гэта не ідзе.

Разам з тым Васіль Хрол нагадаў, што ва ўзаемных гандлёвых аперацыях паміж дзвюма краінамі расійская валюта актыўна выкарыстоўваецца, а расійскі рубель з'яўляецца адным з элементаў валютнага кошыка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".

РІА "Новости"