Васілевіч: У Беларусі ёсць падставы для адмены смяротнага пакарання

У Беларусі ёсць прававыя падставы для адмены смяротнага пакарання. Аб гэтым у жывым эфіры тэлеканала АНТ заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.
Паводле яго слоў, “канстытуцыя дазваляе адмяніць смяротнае пакаранне як від крымінальнага пакарання”.

У той жа час, генпракурор заўважыў, што для адмены смяротнага пакарання неабходныя яшчэ і сацыяльныя ўмовы. Васілевіч нагадаў, што летась да вышэйшай меры былі прыгавораныя 2 чалавекі.

“Інтэрфакс”