Васьмігадовы хлопчык выпадкова павесіўся падчас гульні
У Мастоўскім раёне васьмігадовы хлопчык павесіўся падчас гульні. Да смерці прывяла недарэчная выпадковасць, адзначае БЕЛТА. Зранку ён разам з двума стрыечнымі братамі гуляў недалёка ад хаты каля сталоўкі. Дзеці зладзілі там своеасаблівую тарзанку: да дрэва прывязалі вяроўку, з дапамогай якой каталіся, адштурхваючыся ад трубаў. Хлопчык вырашыў пажартаваць. Звязаўшы з вяроўкі пятлю, ён крыкнуў сябрам, што павесіцца, і накінуў вузел на шыю. У гэты момант на ногі дзіцяці раптам скокнуў бадзяжны сабака. Хлопчык паслізнуўся і зваліўся з трубы.
Жудасную карціну ўбачылі пасажыры аўтобуса, які праязджаў міма. Яны вызвалілі хлопчыка з пятлі, аднак выратаваць яму жыццё не ўдалося.
Жудасную карціну ўбачылі пасажыры аўтобуса, які праязджаў міма. Яны вызвалілі хлопчыка з пятлі, аднак выратаваць яму жыццё не ўдалося.