Васьміног-аракул прадказаў перамогу Іспаніі над Нямеччынай

Васьміног Паўль, які жыве ў акіянарыуме нямецкага горада Оберхаўзен, прадказаў паражэнне зборнай Нямеччыны па футболе ў паўфінале чэмпіянату свету з Іспаніяй, перадае агенцтва “РИА Новости”. Раней Паўль даваў прагнозы на ўсе пяць матчаў немцаў на сусветным першынстве і ні разу не памыліўся. Перад гульнямі нямецкай каманды ў акварыум, дзе жыве васьміног, апускаюць два пластыкавыя кантэйнеры, у кожным з якіх знаходзіцца ракавінка. Адзін з кантэйнераў пазначаны сцягам нямецкай зборнай, а іншы ― сцягам саперніка. Лічыцца, што Паўль прадказвае перамогу той каманды, з кантэйнера якой выцягвае ракавінку.

Нагадаем, матч Нямеччына ― Іспанія адбудзецца 7 ліпеня.