Ватыкан будзе аддаваць “касцельных” педафілаў у рукі свецкага следства

Пра гэта піша італьянская штодзёнка "L'Osservatore Romano". Паведамляецца, што Ватыкан адкрывае магчымасць караць касцельных педафілаў з дапамогай свецкага права. Раней справы часцяком абыходзіліся ўнутрыкасцельным расследаваннем і пакараннем, адзначае onet.pl. На думку медыяў, гэта было б чарговым пацверджаннем абранай папам Бенэдыктам XVI палітыкі “нулявая цярпімасць да педафіліі”. Гэта зрабілася асабліва актуальным пасьля раскрыцця скандалу з масавай педафіліяй у ірландскай каталіцкай царкве.