Вайцюшкевіч рыхтуе канцэртны альбом на вершы Караткевіча
Падчас святкавання свайго Дня нараджэння ў КЗ “Мінск” музыка Зміцер
Вайцюшкевіч праанансаваў выхад чарговага альбома на вершы Ўладзіміра
Караткевіча. Прэзентацыя пласцінкі адбудзецца 18 лістапада ў Вялікай зале КЗ “Мінск”.
Зміцер Вайцюшкевіч: “18 лістапада будзе прэзентацыя альбома, які быў запісаны 20 траўня ў Доме ветэранаў. Гэта будзе дыск, прысвечаны 80-годдзю са Дня нараджэння беларускага літаратара, паэта, пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. Я вельмі ганаруся тым, што спрычыніўся да ягон светлай паэзіі. Таму запрашаю вас на гэты канцэрт”.
Нагадаем, альбом на вершы Ўладзіміра Караткевіча мае стаць першым канцэртным рэлізам у творчасці Вайцюшкевіча.