Вайсковец пайшоў на вяселле да брата і знік

Зніклы вайсковец служыць у адной з частак Мінскага гарнізона. Ён не вярнуўся ў належны тэрмін са звальнення і яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома, інфармуе БЕЛТА.

"Ваеннаслужачы быў адпушчаны 8 жніўня ў звальненне тэрмінам на трое сутак на вяселле да брата. Ён павінен быў вярнуцца ў вайсковую частку 11 жніўня. Але ён не прыбыў, і пра яго месцазнаходжанне пакуль нічога не вядома. Калі салдат не прыбывае пасля звальнення, адразу ж інфармацыя паведамляецца ў міліцыю. Пакуль рана казаць, ці можна гэта назваць самавольным пакіданнем часткі або месца службы ", - мяркуць у Мінабароны.

Апошні раз вайсковец 1991 года нараджэння быў заўважаны ў вёсцы Пільніца ў Мінскім раёне каля 12 гадзін 11 жніўня. На сувязь з роднымі не выходзіў з 10 жніўня. Зніклы малады чалавек быў апрануты ў цёмныя джынсы, светлую майку, чорныя сланцы, з сабой меў ваенную форму і берцы.