Вечар памяці Арнольда Пячэрскага пройдзе на Управе БНФ
Сёння
а 6-й увечары на Управе БНФ пачнецца вечар памяці Арнольда Пячэрскага, зладжаны
Кардынацыйнай радай індывідуальных прадпрымальнікаў Мінска.
Арнольд
Пячэрскі быў адным з фундатараў прадпрымальніцкага руху ў Беларусі, першым
кіраўніком агульнанацыянальнага стачкама прадпрымальнікаў, лідэрам прафсаюза
прадпрымальнікаў “Садружнасць”.
Спадар
Пячэрскі быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Чыгіра, прымаў
актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выбараў прэзідэнта, прызначаных Вярхоўным Саветам Беларусі
13-га склікання на 16 траўня 1999 года.
Арнольд
Пячэрскі загінуў 24 красавіка 1999 года пад Крупкамі ў аўтакатастрофе. Сайт “Аб’яднанай
грамадзянскай партыі” сцвярджае, што ёсць падставы лічыць гэтую катастрофу палітычнай
расправай.